| |

Буду для цябе чытаць
смачны біт, пагучней, падыходзь да мяне,
слухай ты ўважліва, што зараз я скажу табе.
гэта мой стайл і зрабіў яго я сам,
гэта мой розум, баявы запал.
у маім сэрцы музыка, а ў галаве рыфмы,
словы гэта кулі, словы гэта рыфы,
гэта рыфы, якія нас акрыляюць,
гэта рыфы, што стаяць і не знікаюць.
я стаю на скрыжаваньні добрага і злога,
я стаю на скрыжаваньні Захаду-Усходу,
я стаю на скрыжаваньні веры і надзеі,
я персанаж, што зьяўляецца ў першай дзеі.
мая музыка дае заўсёды табе сілы,
слухай жа яе, калі табе ўжо сьвет нямілы.
атрымаеш моц і здольны на любыя вісты,
бо жыцьцё цудоўнае - гэта табе кажа Вінсэнт!
часам ты на дне ляжыш,
часам ў вадзе гарыш,
буду я цябе чакаць,
буду для цябе чытаць.
буду для цябе чытаць да апошняга ўдыху
ты не памірай, а музыкай маёю дыхай.
я табе скажу, дзе пачатак, дзе канец
хто са мной, той герой, маёй роты ты баец.
мы трымаемся разам, да вяршыні мы крочым,
ты рабі толькі тое, чаго сэрца захоча.
і заўсёды будзь у сваёй справе лепшым,
бо хто з Вінсэнтам, той заўсёды першы.
я табе адкрыю вочы, мае рыфмы - жыццё
а што будзе сёння ноччу: успамін, забыццё?
і на старце няроўныя бываюць умовы,
але кожны мае свой язык і сваю мову,
кожны мае сілы, надзею, веру
не праспі свой шанец, і зноў ідзі наперад,
і заўсёды самім сабой ты заставайся,
вось табе мая рука, за яе трымайся.
|
|
|