Артыкул "МГ"

Ён кахаў, яна кахала. Але аднойчы ўсё скончылася. мштыутеТады ён яшчэ ня ведаў, што гэта быў проста пачатак вялікага шляху…
Няшчаснае каханьне, як гэта часта бывае, падштурхнула Зьміцера Папко, цяпер вядомага як Vinsent, да напісаньня вершаў. Затым нарадзілася ідэя пакласьці вершы на музыку. "Мне падабаецца рытм гэтага стылю (хіп-хопу), а гэтак жа добрая музыка і сэнс у тэкстах", - прызнаўся Vinsent. Прайшло паўгады. Ужо ёсьць матэрыял для паўнавартаснагаальбома. Абгортваючыся назад, Vinsent з усьмешкай успамінае пра сваю першую песьню. "Яна такая прымітыўная, - гаворыць ён. Але на той момант мне здавалася вельмі класнай. Толькі з досьведам становісься сапраўдным знатаком добрай музыкі".
Vinsent піша тэксты толькі на беларускай мове. "Таму што я беларус", - тлумачыць ён. Тэматыка яго творчасьці разнастайная. Пачынаючы ад любоўных перажываньняў і скончваючы грамадзкімі справамі (і нават гімнам беларускай зборнай па футболе, хай пакуль і неафіцыйным). У якасьці экспэрыменту Vinsent паспрабаваў пакласьці на музыку верш Аркадзя Куляшова "Бывай". Атрымалася даволі нядрэнна, але Vinsent зразумеў, што ўсё ж лепш пісаць свае тэксты.
У траўні 2007 года адбыўся дэбют Vinsent'a на сцэне. Гэта адбылося на "Дне беларускай мовы" на журфаку БДУ. Потым быў выступ у менскім клюбе"Акварыюм".
Да канца восені завершыцца распрацоўка афіцыйнага сайта выканаўцы. "Музыка пішацца па рознаму: часам сам пішу, часам - DJ'і. Сярод іх магу вылучыць DJ caldyrx". На сайце можна будзе запампаваць усе трэкі бясплатна. "Мне не шкада, - гаворыць Vinsent. ? Хай народ знаёміцца з маёй творчасьцю. Бо, калі людзям сапраўды спадабаецца тое, што я раблю, то ў будучыні яны з задавальненьнем купяць мой дыск".
Vinsent не зьбіраецца спыняцца, ён цьвёрда ідзе наперад. "Усяму свой час. Я прыкладу ўсе свае намаганьні, каб стаць нумарам адзін у рэп-індустрыі

Натальля Яўлюшына, МГ

 

<<    <   •   >    >>
 
©2007 All rights reserved Designed by Ulad Hardziyevich