Апошнім часам назіраецца павышаная цікавасьць слухачоў да песьні Вінсэнта "Наперад, Беларусь!" На спартовых форумах яе ўжо называюць гімнам зборнай Беларусі па футболе. З гэтай нагоды свае камэнтары даў сам артыст.

Вінсэнт: "Ну што ж, не буду таго хаваць, мне вельмі прыемна, што мая песьня прыйшлася да спадобы шматлікім слухачам. Кажаце, яе ўжо гімнам называюць? Ну што ж, нестандартны ў нас гімн футбольны будзе (усьміхаецца). Насамрэч, калі я пісаў гэтую песьню, я не ставіў сабе на мэце рабіць зь яе футбольны гімн. Справа ў тым, што я сам зьўляюся футбольным фанатам і заўсёды вельмі пільна сачу за справамі нашай зборнай, за беларускімі гульцамі. Я хацеў падтрымаць каманду вось у такой даволі нестандартнай форме. У нас няма настрою пераможцаў, але мы толькі на пачатку свайго шляху! Хочацца верыць, што наша каманда ў будучыні будзе нас радаваць часьцей. Добра, калі музыка атрымоўвае водгук ад грамадзтва. Спадзяюся, мае іншыя песьні будуць таксама ў цэнтры ўвагі. Добра, калі маем шмат меркаваньняў: камусьці падабаецца, камусьці - не, гэта звычайная справа. Я не залаты талер, каб усім падабацца. Але хачу вас запэўніць: усё, што я раблю, раблю шчыра. Гэта ідзе ад сэрца."

 

 

 

<<    <   •   >    >>
 
©2007 All rights reserved Designed by Ulad Hardziyevich