| |

Наперад, Беларусь!
Зноў усе разам ідзем на "Дынама",
Хэй, бро, далучайся! Пойдзем з намі.
Сёньня футбол, наша зборная гуляе,
Дык будзем усе разам, яе падтрымаем!
У сэрцах фанатаў надзея не згасае,
Беларусь гуляе, Беларусь перамагае.
А калі даведзецца адчуць нам боль паразы,
УСё роўна са зборнаю будзем нашай разам.
Камандаў на сьвеце цэлым вельмі-вельмі многа,
Але ад нашых сэрцаў да адной ляжыць дарога.
За каго перажываць - адразу разьбяруся:
Мае мары ўсе зьвязаны толькі з роднай Беларусьсю.
Нас вельмі шмат, калі ўся краіна разам,
І ў выпадку такім не пацерпім мы паразы.
Берасьце, Менск, Магілеў і Гомель,
Віцебск і Горадня на перамогу здольныя!
R: Наперад, Беларусь! Мы з табою разам!
Наперад, БЕларусь! Чуеш гэту фразу!
Наперад, Беларусь! За перамогу б'ецца!
Наперад, Беларусь! Ты ў нашых сэрцах!
Раве стадыён, тут кожны ў парыве жарсьці.
Гэта мейсца, дзе яднаецца грамадзтва,
Тут няважна: ты студэнт, выкладчык, лекар,
Яднае вас усіх адзін вялікі сектар.
Крычы мацней, зьвязак не шкадуй ніколі,
Аддавай сябе ўсяго і жыві футболам.
Тут твая воля, тут усё дазволена,
І любы на сьвеце стадыён будзе родным нам.
Нашы гукі зьліваюцца ў вялікую песьню,
На трыбунах я ўжо не бачу родных мейсцаў,
Кожны момант наша хваля ўсё мацнее,
Так і мы з табой усё больш у каманду верым.
Тут вельмі шмат асоб і яны адное цэлае,
Аб'яднаныя ўсе агульнай мэтаю.
З камандай разам мы атрымаем перамогу.
Нам хопіць моцаў і зрабіць мы гэта зможам.
Вось ізноў атака - нас да брамы прыціскаюць,
Не па правілах нашага гульца зьбіваюць.
Яму балюча, але здолеў ён падняцца,
Ізноў наперад - будзе да канца змагацца.
Глядзіць на фланг - там наш паўабаронца вольны,
Пас на яго і вось ужо праход сольны.
Цудоўны дрыблінг - гэта проста немагчыма!
Аддае гулец на полі апошнія сілы.
Сілы волі камандзе пазычаць ня трэба,
Бо за сьпінамі - родныя зямля і неба.
Гэта наша неба, гэта наша краіна,
Гэта наш футбол, які ніколі не загіне.
Аддавай дакладна пас і бяжы хутчэй,
На вас ужо глядзяць тысячы, мільёны вачэй,
І вось раве стадыён, быццам бы грыміць гром.
Што гэта такое? Гэта гооол!
|
|
|