| |

Тры словы
Ён сядзеў там, у клясе ангельскай мовы,
А ў галаве круціліся толькі адны словы:
"Я хачу, каб ты была маёй назаўсёды,
Пакладу свае вершы на прыгожыя ноты."
Яна спытала канспекты ўрокаў мінулых
Ён працягнуў з усьмешкаю на вуснах.
Яна сказала: "Дзякуй.", пацалавала ў шчаку.
Ён пра сябе: "Чорт, я так болей не магу!"
Хацеў сказаць, што ня хоча быць сябрамі,
Што кахае яе, і на сэрцы яго раны.
Але саромеўся і ня ведаў ён, чаму
І так было балюча быць аднаму.
Дзесятая кляса, гудок тэлефона,
Яна ў слязах і праз гукі стогнаў.
Маё каханьне мне сэрца разьбіла,
Прыйдзі да мяне, не магу адна быць я.
Ён глядзеў у прыгожыя вочы яе
Яны быццам бы нешта казалі вясне.
Ён так хацеў, каб з ім яна была
Ды гэта немагчыма, як восеньню вясна.
Тры словы - гэта вельмі проста,
Тры словы - радасць, гора, слёзы,
тры словы - вочы закрываю,
Тры словы - я цябе кахаю.
І вось ужо за дзень да школьнага балю
яна падышла і з усьмешкаю сказала
мой хлопец захварэў, пойдзем разам
Канешне ж, пагадзіўся ён адразу.
Той ноччу пасьля балю ён стаяў перад ёй,
Яе вочы, як заўсёды, пахлі вясной.
Быў цудоўны вечар, дзякуй!
Колькі можна? Дай мне хоць знак ты!
Ці не бачыш? Я ж кахаю цябе!
Думаў хлопец палка, але пра сябе.
Прайшоў дзень, затым тыдзень, месяц,
Наступіў ужо выпускны іх вечар.
Ён глядзеў, як пастава яе зграбная анёла
Ляцела да сцэны вельмі хутка за дыплёмай.
Ён так хацеў, каб яна была ягонай
Але бачыў, што пачуцьцё ўжо тоне.
Яна была ў бялюткай сукенцы
А сэрца яго так-так моцна б'ецца.
Яна падышла, у шчаку пацалавала
Ты мой лепшы сябар, я табе давярала.
Не! Што за словы такія? Не трэба!
Я кахаю цябе, як птушка паветра!
І душа яго ўсё крычала, не маўчала,
Ды яму самаму сказаць перашкаджала.
Вось ён сядзіць на царкоўнай лаве
Тая дзяўчына ўжо выходзіць замуж.
Яна сказала: так, кіўнула галавой
Навошта? Не, ня трэба. О, Божа мой!
Гэта новыя людзі, гэта новае жыцьцё
Гэта новыя спакусы ды ня згасла пачуцьцё.
І з новым мужам за мяжу яна зьяжджала
Як заўсёды, падышла, у шчаку пацалавала.
Дзякуй вялікі, ты час ізноў знайшоў
Не забыўся на мяне, усё-такі прыйшоў.
І, як заўсёды, ён хацеў сказаць кахаю
Але думаў няма сэнсу, бо яна ўжо з'язджае.
Стаіць ён на могілках, ідзе пахаваньне
Гэта яна памерла, яго каханьне.
Нейкія людзі яе дзёньнік чыталі
І вось, што там было напісана:
Я хачу, каб ён быў маім назаўсёды,
Пакладу свае вершы на прыгожыя ноты
Ён майго каханьня не заўважае
А мне сьмеласьці заўсёды не хапае.
Я заўсёды падыходжу, цалую ў шчаку
Але не, я так болей не магу!
Я кахаю яго, свае вочы закрываю
І вельмі хачу, каб ён сказаў: кахаю.
|
|
|