Лірыка

мштыуте

Валадар волі

R:
Свайго жыцьця толькі ты гаспадар!
Вышэй галаву і смялей кроч да мар!
Нішто не кіруе табою ніколі.
Ты сам валадар, валадар сваёй волі!

Ты марыянетка, а навокал клетка.
Робіш крок наперад, а цягне цябе ў бок.
Хочаш ты заплакаць ды не можаш плакаць -
Танчыць ды смяяцца, танчыць ды смяяцца.
Вы лёсу ахвяры, ня трэба вам мараў,
Што будзе, то й будзе, як будзе, так будзе.
За нас напісалі, за нас усё сказалі:
Усё ў кнізе лёсаў, усё ў кнізе лёсаў!
Ня трэба табе магія, бо гэта ўсё мафія
І гараскоп ня скажа, як трэба жыць.
Свой розум ты маеш, ненавідзіш і кахаеш,
Спрабуеш і любіш, смакуеш і ня любіш.
Гэй дружа, падумай: табою не кіруюць,
Свабода ва ўчынках нам дадзена Богам.
Цяпер ідзі наперад са сьветлаю верай,
Будуй сваё жыцьцё, ты будуй сваё жыцьцё.

Адкінь забабоны - гэта ўсё лухта, брат!
А ці верыў у гэтую хуйню Сакрат?
Гэта ўсё твой розум, гэта ты ўсё выдумаў,
Ты націсьні на "Delete", ахінею выдалі.
Глядзі на мяне - я раблю, што і жадаю.
Крок налева, крок направа, вочы закрываю.
Вочы адкрываю - тут нікога няма.
Мной кіруе адна мая галава.
Людзі часта жывуць а-ля "South Park":
Адзін лухту сказаў - усе сказалі: "Так!"
А калі ён тапіцца, то і вы тапіцца?
Не! З гэтым мы ня можам ужо пагадзіцца.
Тады не згаджайцеся і з забабонамі,
Магіямі, прываротамі і праклёнамі.
Рабіце гук мацней і слухайце, што Вінсэнт кажа,
Слухайце ўважліва, бо гэта ўсё ня лажа!

 

 

<<    <   •   >    >>
 
©2007 All rights reserved Designed by Ulad Hardziyevich